Міждысцыплінарны круглы стол
РАСПАД РАСІІ: ПАГРОЗЫ І СТРАТЭГІІ РЭГІЯНАЛЬНАЙ БЯСПЕКІ
10 красавіка 2012 года, Мінск
Міждысцыплінарны круглы стол “Распад Расіі: пагрозы і стратэгіі рэгіянальнай бяспекі” пакліканы ініцыяваць дыскусію па надзённых выкліках, якія стаяць цяпер перад краінамі Усходняй Еўропы.
Ініцыятары мерапрыемства перакананыя, што размешчаныя паміж Балтыйскім і Чорным марамі дзяржавы вырашаюць цяпер праблемы, падобныя паводле сваёй прыроды. Адпраўной кропкай для разгортвання дыскусіяў пра гэтыя праблемы прапануецца “мысленны эксперымент” з разглядам сітуацыі магчымага знікнення Расіі як фактара, што грае цяпер вырашальную ролю для развіцця працэсаў у гэтым рэгіёне. Мадэляванне патэнцыйнага знікнення гэтага фактара ў геапалітычным, эканамічным, васйкова-стратэгічным і гуманітарным вымярэнні павіннае прывесці да ўсведамлення
сутнасці супольных інтарэсаў дзяржаваў Усходняй Еўропы.